viasna on patreon

У Вярхоўным Судзе разглядаецца яшчэ 6 скаргаў

2008 2008-09-10T11:11:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/urna2.jpg

Сёньня ў 11-й гадзін Вярхоўны суд Беларусі пачаў разгляд яшчэ шасьці скаргаў незарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Такім чынам, вядома, што з апэляцыяй у вышэйшую судовую ўстанову краіны зьвярнуліся ўжо 15 асобаў. Раней старшыня Вярхоўнага суду Валянцін Сукала казаў пра 14 зваротаў, але яшчэ адзін прыйшоў па пошце. Таму ў Вярхоўным судзе не выключаюць, што могуць дадацца яшчэ некалькі скаргаў.

Сярод тых чые звароты сёньня разгледзіць Вярхоўны суд і два прадстаўнікі адзінага сьпісу АДС. Гэта Аляксандар Апанасюк ( 16-я Столінская акруга) і Васіль Лапацін (61-я Бярэзінская акруга).

Вярхоўны суд разгледзіць таксама скаргі Ларысы Шукайла, Аляксандра Казакевіча, Тадэвуша Кручкоўскага і Юрыя Новікава.

Як ужо паведамляла Свабода, учора Вярхоўны суд надаў статус кандыдата ў дэпутаты Аляксею Туровічу і Ўладзімеру Маркаву.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства