viasna on patreon

23 траўня Міколу Статкевічу арыштавалі на 10 сутак за непавагу да суда.

2005 2005-05-24T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Яшчэ ўчора на пачатку судовага працэсу Мікола Статкевіч агучыў суду сваю пазыцыю, паводле якой ён лічыць дадзеную крымінальную справу выключна палітычнай, зьвязанай з прэзыдэнцікімі выбарамі наступнага году. Таксама М. Статкевіч сказаў, што нялічыць беларускія суды незалежнымі і адмовіўся уставаць калі да яго зьвяртаўся суддзя.
Сёньня М. Статкевіч працягваў ігнараваць суд, адмаўляўся браць удзел у судовым разьбіральніцтве, даваць паказаньні, адказваць на пытаньні і ўставаць пры звароце да яго суддзі.
Суддзя Есіновіч, які вядзе крымінальную справу, расцаніў гэтыя дзеяньні як праяўленьне непавагі да суда.
Пастанову аб прыцягненьні М. Статкевіча да адміністратыўнай адказнасьці па арт. 166.1 КаАП Рэспублікі Беларусь вынес суддзя Цэнтральнага раёну Аляксей Бычко. Паводле вынесенай пастановы М. Статкевіч арыштаваны на дзесяць сутак. Адразу з залі суда ён быў дастаўлены у Спец. прыёмнік ГУУС Мінгарвыканкама на вул. Акрэсьціна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства