У Гародні з’явіўся “чорны піяр”
На Гарадзеншчыне падчас выбарчай кампаніі з’явіўся новы прыклад "чорнага піяру".
На папулярным Гарадзенскім інтэрнэт-партале "Гродненский Форум" з’явіўся ананімны артыкул аўтарства "нібыта" аднаго з дэмакратычных актывістаў. У ім сцвярджаецца, што кіраўнікі буйнейшых апазіцыйных партый Гарадзеншчыны і кандыдаты ў дэпутаты ад апазіцыі жывуць за сродкі Захаду, будуюць элітныя дамы, купляюць дарагія аўтамабілі.
Стылістыка артыкулу і недакладныя факты выкладзеныя ў ім дазваляюць падазраваць ў аўтарстве гарадзенскія спецслужбы, якія падобным чынам спрабавалі дыскрэдытаваць апазіцыю і падчас мінулых выбарчых кампаній. Адзіным істотным адрозненнем гэтага артыкулу з’яўляецца скіраванасць яго не супраць адной асобы, а адразу цэлай групы ўплывовых рэгіянальных палітыкаў - Сяргея Антусевіча, Віктара Сазонава, Вадзіма Саранчукова, Юрыя Істоміна і іншых.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”