Пракуратура Менску аднавіла крымінальную справу супраць намесьніка старшыні Беларускага Хэльсынскага камітэту Гары Паганяйлы. Праваабаронцу падазраюць у паклёпе на Аляксандра Лукашэнку.
https://spring96.org/be/news/2440
2005
2005-05-23T10:00:00+0300
2005-05-23T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Паклёп сьледчыя ўбачылі ў інтэрвію Гары Паганяйлы, які той даў летась швэдзкаму тэлебачаньню.
Сёлета ў лютым крымінальную справу супраць Гары Паганяйлы закрылі, абвясьціўшы ў пастанове, што ў дзеяньнях праваабаронцы злачынства не было, хаця паклёп на Лукашэнка прысутнічаў.
Гары Паганяйла не пагадзіўся з гэтай фармулёўкай і зьвярнуўся ў суд, патрабуючы прызнаньня, што ён цалкам не вінаваты. “Прызнаваць гэта ў пракуратуры Менску не жадаюць, таму і аднавілі супраць мяне крымінальную справу”, — пракамэнтаваў “Радые Свабода” дзеяньні гарадзкой пракуратуры Гары Паганяйла.