viasna on patreon

Судаленка зняў кандыдатуру, але сцэнар “альтэрнатыўнасці” захаваўся

2008 2008-09-02T15:40:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Леанід Судаленка 1 верасня накіраваў у акруговую выбарчую камісію заяву аб зняцці сваёй кандыдатуры. Прычынай ён назваў тое, што прынцыпы адкрытасці і галоснасці выбарчай кампаніі “праігнараваны арганізатарамі выбараў”. Л. Судаленка быў вылучаны ў кандыдаты шляхам збору подпісаў у Хойніцкай выбарчай акрузе (Гомельская вобласць).

“У склад акруговых выбарчых камісій па Гомельскай вобласці ўключаны толькі 12 прадстаўнікоў Аб'яднаных дэмакратычных сіл (АДС) з 18 вылучаных прэтэндэнтаў. З 225 прадстаўнікоў АДС у склад участковых выбарчых камісій уключаны толькі 7 чалавек. З 17 прэтэндэнтаў у  кандыдаты ад АДС зарэгістраваны 12 чалавек. Мае месца ціск на членаў каманд кандыдатаў ад АДС” – такія прычыны адмовы ад удзелу ў выбарах называе сябра Аб’днанай грамадзянскай партыі Л. Судаленка ў сваёй заяве. Нагадаем, што паводле заканадаўства АДС не разглядаецца ўладамі як суб’ект палітычнай дзейнасці – такімі суб’ектамі з’яўляюцца толькі партыі паасобку.

Аднак і пасля адмовы Л. Судаленкі ад выбараў у Брагінскім, Лоеўскім, Хойніцкім і частцы Рэчыцкага раёнаў, якія ўваходзяць у Хойніцкую выбарчую акругу, захоўваецца “альтэрнатыўнасць”. У якасці кандыдатаў тут засталіся галоўны саветнік старшыні выканаўчага камітэта Гомельскай вобласці Георгій Дашкевіч і майстар Хойніцкага вузла сувязі Алег Казлоў, якога дэмакратычныя сілы лічаць “штучным” кандыдатам для стварэння канкурэнцыі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства