У ЦВК паступіла 50 скаргаў
https://spring96.org/be/news/24263
2008
2008-09-02T15:09:02+0300
2008-09-02T15:09:02+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
На 10 гадзінаў раніцы 2 верасьня у Цэнтральную выбарчую камісію паступіла роўна 50 скаргаў ад незарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты Пра гэта паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.
Ён сказаў, што 3 верасьня Цэнтарвыбаркам будзе разглядаць скаргі прадстаўнікоў рэгіёнаў, на наступны дзень — сталіцы. Пры неабходнасьці ЦВК зьбярэцца і 5 верасьня.
Дакумэнты на рэгістрацыю падавалі 365 чалавек. Зь іх 84 адмовілі.