У Гародні на аднаго кандыдата стала меней
Істотныя змены адбыліся у “раскладзе” выбараў па Гарадзенскай-Занёманскай акрузе №49. З дыстанцыі зышоў адзін з зарэгістраваных кандыдатаў – Сяргей Камянецкі, які зараз з’яўляецца дэпутатам Палаты прадстаўнікоў. Назіральнікам у акруговай камісіі пацвердзілі факт яго самазняцця, але прычыны не назвалі, сказаўшы, што пра ўсё можна будзе прачытаць заўтра ў мясцовай дзяржаўнай прэсе.
Відавочна, што прычыны такіх паводзінаў Сяргея Камянецкага палягаюць у тым, што ў апошні момант вылучэння прэтэндэнтаў “на дыстанцыі” нечакана для многіх з’явіўся Аляксандар Антоненка, цяперашні старшыня Гарадзенскага гарвыканкаму.
Нагадаем, што па гэтай акрузе ў Гародні зарэгістраваны таксама ажно тры вылучэнцы дэмакратычных сілаў – Вадзім Саранчукоў, Сяргей Кузмянок і Аляксандар Васільеў.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”