viasna on patreon

Гомельшчына: Восем чалавек адмовіліся ад сяброўства ў акруговых камісіях

2008 2008-09-01T18:45:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

1 верасня ў Прэзідыўм Гомельскага абласнога і гарадскога Савету дэпутатаў, а таксама ў Гомельскі аблвыканкам і гарвыканкам былі накіраваныя заявы сяброў акруговых камісій, вылучаных ад палітычных  суб'ектаў АДС, аб адмове далей працаваць у іх. Прадстаўнікі АДС па 8-мі акругах Гомельскай вобласці (з 17-ці) заявілі, што гэтае рашэнне звязана з тым, што "улады ў чарговы раз рыхтуюцца да правядзення фарсу з загадзя вядомым вынікам".

Дакумент таксама ўтрымолівае абгрунтаванне гэтай пазіцыі. "З 225 прадстаўнікоў АДС у склад участковых выбарчых камісій уключана толькі 7 чалавек. З 17 прэтэндэнтаў у кандыдаты ад АДС зарэгістравана 12 чалавек. Аказваецца ціск на сяброў каманд кандыдатаў ад АДС".

Рашэнне аб выхадзе сяброў акруговых камісій з іх складу было прынята 29 жніўня на сустрэчы суб'ектаў Гомельскіх АДС і іншых удзельнікаў перадвыбарнага працэсу.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства