viasna on patreon

Менск: Выбаршчыкі пісьмова пацвердзілі сапраўднасць сваіх подпісаў за Юрыя Карэтнікава

2008 2008-09-01T18:01:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

28 жніўня Паўднёва-Заходняя акруговая камісія № 99 адмовіла Юрыю Карэтнікаву ў рэгістрацыі яго кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Афіцыйная прычына адмовы – "16% ад колькасці правераных подпісаў з'яўляюцца несапраўднымі". Палітык лічыць прыведзеную лічбу неабгрунтаванай, таму накіраваў скаргу ў Цэнтральную камісію.

- На наступны дзень пасля прыняцця рашэння, 29 жніўня, мяне выклікалі ў акруговую камісію і паказалі подпісы, якія палічылі несапраўднымі. Я пагадзіўся з тым, што 16 з іх (каля 6%) сапраўды аформленыя з некаторымі парушэннямі. Наконт астатніх 38 подпісаў мне патлумачылі: графалагічная экспертыза паказала, што дата насупраць іх прастаўлена адной рукой. Пры пэўных падліках атрымалася, што кошт пытання аб маёй рэгістрацыі – 4 подпісы. У той жа дзень я сустрэўся з некаторымі з выбаршчыкаў, чые подпісы былі забракаваныя. Усе яны пацвердзілі, што сапраўды падпісваліся ў маю падтрымку, уласнаручна прастаўляючы дату. Я папрасіў іх пісьмова выкласці гэтыя пацверджанні. Сабраў 8 такіх заяваў (то бок, больш чым патрабуецца) і разам са скаргай накіраваў іх у Цэнтральную камісію для абскарджання, - паведаміў дэталі справы Юрый Карэтнікаў.

Паседжанне Цэнтральнай камісіі, на якім будуць разглядацца скаргі аб адмове ў рэгістрацыі прэтэндэнтам у кандыдаты, запланаванае на 3 верасня.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства