viasna on patreon

17 траўня судовы выканаўца Аляксандра Шумейка з суду Першамайскага раёну Менску апісала мэблю ды некаторую іншую маёмасьць у дэпутата Палаты прадстаўнікоў папярэдняга скліканьня. Сяргей Скрабец быў арыштаваны 15 траўня

2005 2005-05-18T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла Ралыё Свабода. С.Скрабец цяпер знаходзіцца ў сьледчым ізалятары ў Берасьці, дзе па словах памочніка экс-дэпутата абвясьціў галадоўку.

Мэбля ды іншыя прадметы хатняга ўжытку апісаныя ў кошт пагашэньня судовай запазычанасьці Сяргея Скрабца. Вопіс маёмасьці адбыўся згодна ранейшага рашэньня судовых органаў. Рэч у тым, што ў сакавіку суд у Горадні прысудзіў экс-парлямэнтару штраф у памеры 4 мільёны 800 тысячаў рублёў за быццам бы арганізацыю несанкцыянаванага ўладамі мітынгу прадпрымальнікаў. Суд вынес такое пакараньне, нягледзячы на тое, што Сяргей Скрабец даводзіў, што ў дзень акцыі прадпрымальнікаў ён наагул знаходзіўся па-за межамі Беларусі.

Сяргей Скрабец, які апошнім часам зьяўляецца беспрацоўным, змог пакуль выплаціць толькі адзін з амаль пяці мільёнаў штрафу. На кароткі час ён атрымаў адтэрміноўку, але 17 траўня яна скончылася.

Апісаньне маёмасьці адбылося ў кватэры па вуліцы Шугаева, дзе пражываюць бацькі Скрабца і дзе прапісаны ён сам. Падчас гэтай працэдуры бацьку экс-дэпутата, у якога хворыя сэрца й ногі, стала блага. У выніку яму спатрэбілася неадкладная мэдычная дапамога.

Нагадаем, што сам Сяргей Скрабец быў арыштаваны 15 траўня і цяпер знаходзіцца ў Берасьці ў ізалятары часовага ўтрыманьня абласнога Упраўленьня ўнутраных справаў. Яго абвінавачваюць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу – падрыхтоўка да злачынства і дача хабару.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства