Хрысціянскія-дэмакраты здымуць сваіх кандыдатаў у дэпутаты
https://spring96.org/be/news/24239
2008
2008-09-01T16:12:27+0300
2008-09-01T16:12:27+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Сябры аргкамітэта па стварэнні грамадскага аб'яднання "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" здымуць сваіх кандыдатаў з перадвыбарчай кампаніі да 23 верасня.
Нагадаем, агулам зарэгістравана 5 кандыдатаў ад БХД: тры ў Мінску, і па адным - на Віцебшчыне і Гомельшчыне. Яшчэ тры кандыдаты не былі зарэгістраваныя і падалі скаргі ў ЦВК.
На нарадзе аргкамітэта было вырашана зняць кандыдатаў у выпадку невыканання чатырох асноўных патрабаванняў: уключэнне хрысціянскіх дэмакратаў у склад выбарчых камісій, поўнае спыненне рэпрэсій, адмена датэрміновага галасавання, свабодны доступ да СМІ.
БелаПАН