viasna on patreon

Пракуратура прызнала незаконнасць фармавання ўчастковых камісій

2008 2008-08-30T09:00:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Такой была рэакцыя на зварот назіральніка Віктара Дашкевіча, які паведаміў аб фактах парушэння выбарчага заканадаўства пры фармаванні ўчастковых камісій на тэрыторыі Капыльскага раёна.

“Па кожным прыведзеным вамі факце запатрабаваныя і правераныя адпаведныя дакументы, якія паслужылі падставай для вылучэння таго або іншага кандыдата ў сябры ўчастковых камісій”, - паведаміў у адказе пракурор Капыльскага раёна Уладзімір Паляшчук. Восем прадстаўнікоў выбарчых камісій “былі вылучаны ад працоўных калектываў, сябрамі якіх яны не з'яўляюцца”.

Сябра ЦВК ад АГП з дарадчым голасам Уладзімір Раманоўскі лічыць, па гэтым факце неабходна звярнуцца ў суд. У якасці адказчыкаў павінны быць прыцягнутыя мясцовы выканкам і Савет дэпутатаў, якія фармавалі ўчастковыя камісіі. “Асобы, якія дапусцілі парушэнні Выбарчага кодэкса, павінны несці адказнасць па законе”, - сказаў Уладзімір Раманоўскі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства