viasna on patreon

Прэмія для праваабаронцаў: TULIP2008

2008 2008-08-28T17:55:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Мэта прэміі, заснаванай галяндзкай уладай - прызнаньне асабаў, якія праявілі выключную маральную ўстойлівасьць у абароне і прасоўваньні правоў іншых людзей.

Кандыдаты - асобы (не арганізацыі альбо групы), чыя праца - гэта штодзённае прасоўваньне і абарона правоў чалавека і якія часта знаходзяцца пад пагрозай. Рэкамэндуецца вылучаць на намінацыю асобу, якая зьяўляецца ня вельмі вядомым праваабаронцам (гэта асоба, якая застаецца ананімнай, як частка стратэгіі, накіраванай на абарону праваабаронцаў). Кожны можа прадставіць кандыдатуру.

Інфармацыя аб тым, як вылучыць кандыдатуру на прэмію, знаходзіцца на вэб-пляцоўцы www.humanrightstulip.org. Журы і сакратарыят, незалежныя ад уладаў, нясуць адказнасьць за працэс адбору.

Прэмію будзе ўручаць міністр замежных справаў Галяндыі спадар Maxime Verhagen на цэрэмоніі ў Гаазе 9 сьнежня 2008 году. Прэмія складаецца з статуэткі, € 10000, а таксама магчымасьці падаць на фінансаваньне праект (максымум € 100000) у галіне правоў чалавека. Акрамя таго, пераможцу будзе прадастаўленая магчымасьць усталяваць кантакты зь некалькімі зацікаўленымі бакамі ў Эўропе.

Апошні тэрмін падачы заявак - 31 жніўня.

За дадатковай інфармацыяй зьвяртайцеся на вэб-пляцоўку:

www.humanrightstulip.org

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства