viasna on patreon

Штрафамі пакараныя шасьцёра ўдзельнікаў акцыі, якая адбылася 7 траўня ў Гародні з нагоды шостых угодкаў зьнікненьня Юрыя Захаранкі

2005 2005-05-17T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16 траўня ў Гародні ў Кастрычніцкім раённым судзе пакаралі штрафамі шасьцярых ўдзельнікаў ланцуга неабыякавых людзей, які адбыўся 7 траўня з нагоды шостых угодкаў зьнікненьня Юрыя Захаранкі. Іх абвінавацілі ў тым, што яны актыўна ўдзельнічалі ў несанкцыянаваным пікеце, паведаміла Радыё Свабода.

Судзьдзя Зінаіда Барцэвіч аштрафавала на 25 базавых адзінак пецярых удзельнікаў акцыі — Міколу Ворана, Юрыя Істоміна, Артура Сьмятаніна, Зьміцера Аўдзейчыка і Андрэя Янушкевіча. А Раману Юргелю самы вялікі штраф — 160 базавых адзінак, гэта прыблізна 4 мільёны рублёў.

Нагадаем, 7 траўня каля 15-ці гадзінаў міліцыянты затрымалі шасьцярых чалавек, якія стаялі на вуліцы і трымалі фотаздымкі Юрыя Захаранкі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства