viasna on patreon

Гродзенскія прадпрымальнікі збіраюцца пікетаваць гарвыканкам

2008 2008-08-29T16:59:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Гродзенскія прадпрымалькі, незадаволеныя дзеяннямі мясцовых уладаў, збіраюцца пікетаваць гарвыканкам. Асноўная прычына – пазазаконная на іх думку забарона на продаж піва ў шапіках, якія месцяцца на прыпынках грамадскага транспарту.

Незадаволеныя дзеяннямі гарадзенскіх ўладаў, прадпрымальнікі звярнуліся ў міністэрства юстыцыі з запытам аб законнасці дзеянняў мясцовага чынавенства. У выніку міністэрства юстыцыі прадпісала гродзенскім уладам адмяніць рашэнне аб забароне, якое дзейнічае з 5 чэрвеня. Адказ Мінюста датаваны 8 ліпеня, аднак да гэтага часу мясцовыя ўлады не адмянілі пазазаконнае рашэнне, што на думку гродзенскіх прадпрымальнікаў і стала падставаў для падачы заявы аб пікетаванні гарвыканкама.

У свой час гродзенскія ўлады забарону на продаж піва тлумачаць барацьбой з алкагалізмам і спасылаюцца на праект дэкрэта прэзыдэнта, які яшчэ не мае ніякай юрыдычнай сілы. Акрамя гэтага, мясцовыя ўлады вінавацяць бізнэсоўцаў у тым, што яны кепска рэалізуюць піва айчыннай вытворчасьці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства