Бабруйск: Ад жонкі кандыдата Аляксандра Чыгіра запатрабавалі дэкларацыю аб прыбытках
https://spring96.org/be/news/24166
2008
2008-08-29T16:37:03+0300
2008-08-29T16:37:03+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
-- Сёння да мяне зайшла пачтальён, і прынесла ліст. У ім знаходзілася афіцыйная папера з патрабаваннем аб прадстаўленні дэкларацыі аб прыбытках і маёмасці, - распавядае Дана Чыгір, жонка кандыдата ў дэпутаты Аляксандра Чыгіра. Прычына, па якой я мушу гэта зрабіць для мяне не зразумелая, але ў паперы гэта тлумачыцца артыкулам 6 Закона РБ “Аб дэклараванні фізічнымі асобамі прыбыткаў, маёмасці і крыніц грашовых сродкаў”.
Дана Чыгір павінна падаць дэкларацыю ў бліжэйшыя дні ў Бабруйскі міжраённы аддзел упралення Дэпартамента фінансавых расследванняў Камітэта дзяржаўнага кантроля. Яна лічыць, што гэтае патрабаванне - своеасаблівы ціск на яе, як жонку кандыдата ў дэпутаты.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”