viasna on patreon

Полацкі рэгіён: Выбар не ва ўсіх. Безальтэрнатыўнымі будуць выбары яшчэ па двух акругах

2008 2008-08-28T16:46:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Завяршылася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у Полацкім рэгіёне.

Пры гэтым у Глыбокім (выбарчая акруга № 22) зарэгістраваны тры кандыдаты з пяці прэтэндэнтаў – старшыня віцебскага гарвыканкама У. Андрэйчэнка, прадстаўнік Партыі БНФ Я. Берніковіч і прадпраймальнік В. Герцык.

У Полацку (акруга № 28) прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат двое -- намеснік старшыні віцебскага аблвыканкама П. Южык і прадстаўнік БСДП (Грамада) А. Маркаў.

Два кандыдаты зарэгістраваны і па Мёрскай выбарчай акрузе № 24 -- В. Шульга (АГП) і У. Скавародка, дзейны дэпутат ПП.

Па Наваполацкай выбарчай акрузе № 25 і Лепельскай № 23 зарэгістравана па адным кандыдаце – зразумела, што не з апазіцыйных ці незалежных. Так што ў Наваполацку і Лепелі выбары будуць праходзіць як у старыя савецкія часы – з адным “адзіна правільным” кандыдатам.   

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства