viasna on patreon

За заклік да байкоту і пратэстаў супраць фальсіфікацый арыштаваны актывіст «Еўрапейскай Беларусі»

2008 2008-08-28T16:25:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Павел Лукша быў прысуджаны сёння судом Ленінскага раёна Менска да 10 сутак арышта за распаўсюджванне газеты «Выбар», у якой змяшчаліся заклікі да байкоту маючых адбыцца «парламенцкіх выбараў» і пратэстаў супраць магчымых фальсіфікацый вынікаў «выбараў». Суддзя Міхаіл Хома прызнаў Паўла Лукшу вінаватым у парушэнні артыкула 23.34 КААП (заклік да ўдзелу ў несанкцыянаваным мерапрыемстве).

У газеце «Выбар» большасць артыкулаў была прысвечаная тэме байкота маючых адбыцца «парламенцкіх выбараў», а таксама быў надрукаваны артыкул «Твой голас можа быць пачуты толькі на Плошчы» з заклікам выходзіць 28 верасня, у 20.00 на Кастрычніцкую плошчу Менска, у выпадку калі вынікі «выбараў» будуць сфальсіфікаваныя.

Паўла Лукшу затрымалі пры распаўсюджванні газеты «Выбар» на праспекце Ракасоўскага ў Менску яшчэ 18 жніўня. Тады ён быў вызвалены, але сёння раніцай, у 7.30, яго арыштавалі супрацоўнікі міліцыі прама на прахадной станкабудаўнічага заводу імя Кірава, дзе актывіст «Еўрапейскай Беларусі» працуе токарам.

Нагадаем, што ўчора сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік заявіў аб тым, што ў Беларусі «не забароненая агітацыя за байкот выбараў».

«Я бачыў налепкі, заклікалыя байкатаваць «парламенцкія выбары». Хай агітуюць», — сказаў Лазавік.

Відавочна, што словы сакратара ЦВК былі пустой дэкларацыяй. Больш таго, прысуд беларускага суду с мнением председателя Совета Европы Тэрри Дэвиса, які заявіў:

«Лукашэнка ніяк не можа зразумець, што ў любой краіне, якая лічыць сябе дэмакратычнай, грамадзяне маюць права пратэставаць супраць сфальсіфікаваных вынікаў выбараў».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства