viasna on patreon

Адмоўлена ў рэгістрацыі Вінцуку Вячорку і Віктару Івашкевічу

2008 2008-08-28T16:23:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

28 жніўня не быў зарэгістраваны ў якасці кандыдата ў дэпутаты першы намеснік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка, які вылучаўся па Ўсходняй выбарчай акрузе № 107. У выбарчай камісіі паведамілі, што прычына нерэгістрацыі Вінцука Вячоркі - несапраўдныя подпісы.

Не зарэгістраваны таксама ў якасьці кандыдата ў дэпутаты намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч, які вылучаўся па Кастрычніцкай выбарчай акрузе № 97. У акруговай выбарчай камісіі яму паведамілі, што прычына нерэгістрацыі - наяўнасць у падпісных лістах 71 подпісу, дзе дату паставілі зборшчыкі подпісаў, я ня выбаршчыкі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства