Агітацыя за байкот выбараў не забаронена
https://spring96.org/be/news/24095
2008
2008-08-27T14:05:59+0300
2008-08-27T14:05:59+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
"Агітацыя за байкот выбараў у Беларусі не забаронена". Аб гэтым у інтэрв'ю БелаПАН паведаміў сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік.
- Я бачыў налепкі, што заклікаюць байкатаваць парламенцкія выбары. Няхай агітуюць. Гэта таксама свайго роду агітацыя за выбары. Калі будуць вельмі настойліва агітаваць за байкот, то законапаслухмяныя грамадзяне, наадварот, будуць імкнуцца выказаць сваё меркаванне, — лічыць М.Лазавік.
Да байкоту выбараў, што пройдуць 28 верасня, заклікае Кансерватыўна-хрысціянская партыя — БНФ, міжнароднае грамадскае аб'яднанне "Малады фронт" (зарэгістравана ў Чэхіі), прадстаўнікі шэрагу грамадзянскіх кампаній, паведамляе БелаПАН.