viasna on patreon

Супраць Юрыя Карэтнікава ўзбуджана крымінальная справа

2008 2008-08-27T13:41:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

26 жніўня Юрыю Карэтнікаву стала вядома, што супраць яго ўзбуджана крымінальная справа.

 

- Учора я пайшоў у АВІР Маскоўскага раёна, каб даведацца, ці магу выязджаць за мяжу. У адказ мне паведамілі, што не. Прычынай гэтаму назвалі крымінальную справу, узбуджаную супраць мяне 29 ліпеня 2008 года, і далі адпаведную даведку. Пра што ідзе размова, я не разумею. Калі маецца на ўвазе справа аб выбуху ў Менску, па якой мяне ўтрымлівалі  ў следчым ізалятары КДБ з 16 па 18 ліпеня, то яна была ўзбуджана значна раней, - паведаміў Юрый Карэтнікаў.


Нагадаем, што Юрый Карэтнікаў неаднаразова паведамляў пра факты ціску на яго з боку спецслужбаў і праваахоўных органаў. Прычынай такой пільнай увагі да сябе ён лічыць свой удзел у парламенцкіх выбарах. Па словах маладога палітыка, такія праблемы ў яго узнікаюць літаральна на кожным этапе выбарчай кампаніі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства