Юрыя Істоміна абвінавачваюць у парушэнні выбарчага заканадаўства. Заўтра суд
https://spring96.org/be/news/24078
2008
2008-08-27T10:19:25+0300
2008-08-27T10:19:25+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
26 жніўня Юрый Істомін, старшыня Гарадзенскай абласной арганізацыі АГП, па выкліку наведаў Наваградзкую раённую пракуратуру. Там намеснік галоўнага пракурора раёну А. Цемірава азнаёміла яго з пратаколам пра адміністратыўнае парушэнне, складзеным на актывіста. Палітыка вінавацяць у тым, што ён нібыта парушыў артыкул 45 Выбарчага кодэксу – 18 жніўня разам з сябрамі сваёй ініцыятыўнай групы вёў у Наваградку незаконную агітацыю, распаўсюджваючы матэрыялы, якія надрукаваныя за межамі Рэспублікі Беларусь.
Нагадаем, што Юрый Істомін быў затрыманы разам з сябрамі ініцыятыўнай групы у Наваградку 18 жніўня і не паспеў зарэгістраваць сабраныя подпісы і здаць іх у акруговую камісію.
Суд над Юрыем Істоміным адбудзецца ў Наваградку ў бліжэйшы чацьвер.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"