У Аршанскім і Дубровенскім раёнах сустрэч з выбаршчыкамі не будзе
https://spring96.org/be/news/24038
2008
2008-08-26T09:47:37+0300
2008-08-26T09:47:37+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Здзіўленне ў мясцовых назіральнікаў, грамадскіх і палітычных арганізацый выклікаў графік сустрэч з выбаршчыкамі, распрацаваны акруговай камісіяй Аршанскай Дняпроўскай акругі № 27. Як вядома, у склад дадзенай акругі ўваходзяць тэрыторыі 3-х адміністрацыйных адзінак - г. Оршы, Аршанскага раёна і Дубровенскага раёна. Акруговая камісія падчас агітацыйнай кампаніі запланавала 5 сустрэч з выбаршчыкамі… і ўсё 5 - у горадзе Орша. Сустрэчы з кандыдатамі на тэрыторыі Аршанскага і Дубровенскага раёнаў арганізоўваць камісія не палічыла патрэбным. Не аказалі дапамогі і створаныя ў гэтых раёнах так званыя "групы па садзейнічанні выбарчай кампаніі", якія складаюцца з мясцовых чыноўнікаў.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"