Моладзь затрымліваюць за налепкі "Байкот"
https://spring96.org/be/news/24027
2008
2008-08-25T09:09:47+0300
2008-08-25T09:09:47+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Моладзевыя актывісткі Вольга Кісяневіч і Дар'я Непапуч былі затрыманыя на вуліцы Рафіева ў Менску 23 жніўня, у 21.00. Гэта адбылося падчас распаўсюду інфармацыйных матэрыялаў, якія распавядаюць пра байкот маючых адбыцца парламенцкіх выбараў, паведамляе "Хартыя-97".
Непаўналетнія дзяўчыны былі дастаўленыя ў бліжэйшае аддзяленне міліцыі, дзе іх дапыталі ў адсутнасці бацькоў. Затым дзяўчат адвезлі ў РУУС Маскоўскага раёна. Там у іх узялі адбіткі пальцаў і знялі на відэа. Затрыманых вызвалілі пасля паўночы.