viasna on patreon

Наваградак. Справай Юрыя Істоміна зоймецца пракуратура

2008 2008-08-23T15:22:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

22-га жніўня старшыні Гродзенскай абласной арганізацыі АГП Юрыю Істоміну, якія збіраўся балатавацца па Наваградскай выбарчай акрузе, патэлефанавалі з Наваградскай пракуратуры і прапанавалі з’явіцца туды.

Нагадаем, што ў апошні дзень збору подпісаў і падачы дакументаў на рэгістрацыю Юры Істомін быў затрыманы міліцыяй Наваградка разам з сябрамі сваёй ініцыятыўнай групы. Прэтэндэнт заявіў, што з-за затрымання ён не змог падаць дакументы на рэгістрацыю, а Наваградзкі райвыканкам аспрэчыў гэтае абвінавачанне ў звароце да кіраўніцтва АГП, адзначыўшы, што спадар Істомін сам не хацеў падаваць дакументы.

Цяпер справай былога прэтэндэнта на кандыдацкае месца зоймецца пракуратура.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства