viasna on patreon

Смаргонь. Праверка подпісаў нагадвае запалохванне

2008 2008-08-23T15:21:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміў Юры Кутузаў, сябра ініцыятыўнай групы па збору подпісаў за Ірыну Вештард (вылучаецца па Смаргонскай выбарчай акрузе), прадстаўнікі выканаўчай улады пачалі масавую праверку подпісаў, пастаўленых за апазіцыйную прэтэндэнтку.

Акрамя праходу па кватэрах і размоваў з падпісантамі правяральшчыкаў вельмі цікавяць некаторыя групы насельніцтва, на якіх найлягчэй націснуць па месцы працы. Да гэтай катэгорыі найперш адносяцца настаўнікі. Такую павышаную ўвагу да іх Кутузаў тлумачыць тым, што з вопыту мінулых выбараў ведае факты ціску на настаўнікаў з боку адміністрацыяў школаў. Гэтая катэгорыя грамадзянаў найбольш безабаронная, паколькі згубіўшы працу настаўніка ў Смаргоні, ужо практычна немажліва яе знайсці.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства