viasna on patreon

Наваградак: Выканкам апраўдваецца за затрыманне Юрыя Істоміна

2008 2008-08-21T20:40:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Інфармацыя пра затрыманне 18 жніўня міліцыянтамі Наваградка ініцыятыўнай групы Юрыя Істоміна, што пацягнула за сабой спазненне ў зацвярджэнні подпісаў і падачы дакументаў на рэгістрацыю кандыдата ад АДС па Наваградскай акрузе, была шырока распаўсюджана ў Інтэрнэце.

Нечакана для ўсіх Наваградскі гарвыканкам накіраваў па гэтаму інцыдэнту ліст кіраўніцтву АГП. Гэта ўжо сам па сабе унікальны факт: на Гарадзеншчыне ўлады яшчэ ніколі такім чынам не рэагавалі на матэрыялы ў інтэрнэце.

У лісце Наваградскага райвыканкаму звяртаецца ўвага на тое, што затрыманаму міліцыяй прэтэндэнту на дэпутацкае месца Юрыю Істоміну яшчэ хапала часу каб падаць дакументы на рэгістрацыю. Напрыканцы ліста чамусьці звярталася ўвага на тое, што сябры ініцыятыўнай групы неаднаразова затрымліваліся праваахоўнымі органамі. Вінаватым у непадачы дакументаў выстаўляецца сам Істомін.

“Улады Наваградка не змаглі так закамуфляваць свае дзеянні, каб і сарваць выбары апазіцыйнага кандыдата, і знешне выканаць патрабаванні кіраўніка дзяржавы паказаць гэтыя выбары празрыстымі і справядлівымі, – тлумачыць Юры Істомін. – Менавіта таму яны вырашылі апраўдацца. Што тычыцца папераў на зацвярджэнне подпісаў і рэгістрацыю, якія ляжалі ў машыне далёка ад РАУСа, то ў нас рэальна бракавала часу, каб паспець іх падаць. А цяпер улады Наваградка проста выгараджваюць сябе і спіхаюць адказнасць на іншых. І іх дзеянні гавораць пра тое, што знешне ўлада зацікаўленая паказаць гэтыя выбары справядлівымі. А насамрэч шукаюць кожную зачэпку, каб не зарэгістраваць апазіцыйнага прэтэндэнта, як было і ў маім выпадку, калі міліцыя нібыта ўгледзела ў маіх дзеяннях датэрміновую агітацыю. Таму мяне не зарэгістравалі б нават тады, калі я паспеў бы падаць паперы”.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства