viasna on patreon

Баранавічы: Ад назіральніка хаваюць нават час паседжання камісіі

2008 2008-08-21T19:39:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня акруговай камісіі Баранавіцкай сельскай выбарчай акругі № 7 П.Ф.Дубоўскі адмовіў назіральніку ад “Беларускага Хельсінскага камітэта” Мікалаю Чыжыкаву ў  магчымасці азнаёміцца з пратаколам рабочага паседжання камісіі. П.Ф.Дубоўскі адмовіўся таксама паведаміць пра час паседжання камісіі. Ён сказаў, што назіральнік будзе мець магчымасць азнаёміцца выключна з пратаколамі, якія тычацца непасрэдна вынікаў галасавання.

Па сутнасці, старшыня акруговай камісіі пазбаўляе назіральніка магчымасці ўвогуле ажыццяўляць сваю дзейнасць у час перадвыбарчай кампаніі. Кіраўнік камісіі хоча звесці работу назіральнікаў да азнаямлення з пратаколам вынікаў галасавання.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства