Камісіі створаныя задоўга да 13 жніўня
Участковыя выбарчыя камісіі ў многіх выпадках створаныя задоўга да заканадаўчага тэрміну – 13 жніўня. Пра гэта сведчыць выпадак, пра які распавёў старшыня Беларускага Хельсінскага камітэта Алег Гулак.
- Да нас трапіў цікавы дакумент. Гэта – спіс кіруючага складу ўчастковых камісій па Полацкай-Гарадской выбарчайц акрузе №28. У гэтым спісе ўтрымліваюцца звесткі на патэнцыйных старшыняў, намеснікаў старшыняў і сакратароў камісій. Там сфармаваныя 33 участковыя камісіі, і па ўсіх 33 камісіях ёсць звесткі, хто мусіў узначаліць гэтыя камісіі. Гэтая папера не падпісаная, але нават па афармленні можна прыйсці да высновы, што гэты дакумент выспеў у Полацкім выканкаме.
Атрымалі мы гэты спіс 6 жніўня, аб чым сведчыць складзены акт – каб пацвердзіць, што спіс існаваў ужо 6 жніўня (фарміраванне ўчастковых камісій завяршылася толькі 13 жніўня! – Рэд.).
Участковыя камісіі ўжо сфарміраваныя, парведзеныя сходы па абранні іхняга кіраўніцтва. Мы параўналі спісы ад 6 жніўня з выкнівоымі спісамі. І атрымалі: старшыені камісій знмяніліся толькі ў двух выпадках. Але пры гэтым па 21-й участковай камісіі старшыня і намеснік памяняліся месцамі, а па 9-й участковай камісіі старшынём камісіі стаў шэраговы сябра камсіі, а патэнцыйны кіраўнік – шэраговым сябрам. Ёсць яшчэ 3-4 унутраныя перастаноўкі ў асобах намеснікаў і сакратароў.
Такім чынам, больш за 90% першапачатковага спісу кіраўніцтва камісій засталося ў кіраўніцтве. Мы прыйшлі да высновы, што рэальна камісіі былі створаныя задоўга да таго, як органы выканаўчай улады атрымалі спісы кандыдатаў у члены камісій. Гэта сведчыць пра парушэнні Выбарчага кодэкса і пра занадта актыўны ўдзел выканаўчай улады ў выбарчым працэсе. Гэтыя дакументы мы накіруем у паркуратуру і Цэнтрвыбаркам.