viasna on patreon

Менгарвыканкам лічыць прэс-канфэрэнцыю Казуліна непажаданай

2008 2008-08-19T17:39:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Менскі міжнародны адукацыйны цэнтар IBB адмовіў Аляксандру Казуліну ў правядзеньні прэсавай канфэрэнцыі.

Пра гэта паведаміла кіраўніца прэс-службы палітыка Раіса Міхайлоўская.

“Беларускі партнэр гэтай арганізацыі — Менскі гарвыканкам — лічыць немэтазгодным і непажаданым правядзеньне падобнага мерапрыемства ў перадвыбарчы пэрыяд. Гэтым нямецка-беларуская ўстанова і патлумачыла сваю адмову ў прадстаўленьні памяшканьня”.

Р.Міхайлоўская паведаміла, што цяпер шукаюць іншае памяшканьне, каб правесьці прэсавую канфэрэнцыю Аляксандра Казуліна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства