viasna on patreon

Затрымалі прадстаўнікоў непрызнанага Саюза Палякаў

2008 2008-08-19T16:10:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

На беларуска-польскай мяжы затрыманыя прадстаўнікі незарэгістраванага Саюза Палякаў на Беларусі.

Як паведаміла Радыё Рацыі Інэс Тодрык: "Ужо на працягу 3-х гадзін мяне разам з кіраўніком гродзенскага адзялення Саюза Палякаў Мячыславам Яскевічам трымаюць на мяжы і мы не можам выехаць у Польшу".

За гэты час беларускія мытнікі паўтары гадзіны проста трымалі іх пашпарты нічога не кажучы, а потым пачаўся асабісты дагляд. Апроч гэтага іх прымусілі запоўніць дэкларацыі, хаця гэтага простыя грамадзяце на дадзены момант рабіць не павінны.

Нагадаем, што Інэс Тодрык з'яўляецца рэдактаркай незарэгістраванага выдання "Глос з-над Немна (у выгнанні)"

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства