viasna on patreon

У Віцебску невядомыя вандалы намалявалі свастыку на будынку сінагогі

2005 2005-05-06T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябры габрэйскай рэлігійнай суполкі зьвярнуліся ў міліцыю, якая пакуль што злачынцаў не знайшла, а таксама ў гарадзкія газэты, каб зьвярнуць увагу грамадзкасьці на гэты факт.

Яны лічаць, што выява свастыкі невыпадкова зьявілася на будынку сыногогі менавіта ўчора позна ўвечары, бо якраз учора габрэі ўсяго сьвету адзначалі “Дзень катастрофы” (“Йом А-Шоа”) – дзень памяці ахвяраў Галакосту.

У Віцебску падобнае здарылася ўпершыню, і таму габрэі-вернікі лічаць неабходным папярэдзіць ня толькі ўсіх адзінаверцаў, але і ўсіх віцяблян пра тое, што напярэдадні Дня Перамогі ў горадзе актывізаваліся прыхільнікі фашызму і нацызму, паведамляе Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства