viasna on patreon

Дакументы на рэгістрацыю кандыдатаў падала больш за 100 групаў

2008 2008-08-16T01:40:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Дакументы для рэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі ў акруговыя выбарчыя камісіі падалі ўжо 97 чалавек. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.

Ён удакладніў, што ўсяго пададзена 140 камплектаў дакументаў, паколькі некаторыя кандыдаты вылучаюцца двума спосабамі, напрыклад, шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў і ад працоўнага калектыву. Ёсць нават некалькі патэнцыяльных кандыдатаў, якіх вылучылі некалькі працоўных калектываў.

Такім чынам, пададзены ўжо дакументы на вылучэнне 67 чалавек ад групы грамадзян, 50 - ад працоўных калектываў, 23 - ад палітычных партый.

У бліжэйшы час у ЦВК чакаюць рэзкую актывізацыю падачы дакументаў на рэгістрацыю кандыдатамі ў дэпутаты.

Субяседнік нагадаў, што акруговыя выбарчыя камісіі закончаць прымаць дакументы для рэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі 18 жніўня. Камісіі будуць працаваць да 19.00.

Да названага часу павінны падаць дакументы патэнцыяльныя кандыдаты ў дэпутаты, якія вылучаюцца любым са спосабаў - зборам подпісаў грамадзян, ад працоўных калектываў, ад палітычных партый.

З 19 па 28 жніўня выбарчыя камісіі будуць правяраць дакументы, якія падалі прэтэндэнты на званне кандыдата ў дэпутаты. Спісы кандыдатаў канчаткова стануць вядомы 29 жніўня.

Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі адбудуцца 28 верасня бягучага года, паведамляе БЕЛТА

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства