1 траўня ў Гомелі супрацоўнікі міліцыі затрымалі маладых людзей, якія называюць сябе рухам «Лімон».
https://spring96.org/be/news/2374
2005
2005-05-02T10:00:00+0300
2005-05-02T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Маладыя людзі планавалі правесьці акцыю, якая заключалася ў тым, што яны будуць раздаваць гараджанам лімонныя цукеркі і партрэты Лукашэнкі са словамі «Соладка не будзе».
Маладых людзей пратрымалі ў аддзяленьні міліцыі Цэнтральнага раёну г. Гомеля 3 гадзіны. Ніякіх пратаколаў складзена не было. Па словах прадстаўнікоў руху “Лімон” падобная акцыя павінна была адбыцца і ў Мінску, але яе каардынатар гамяльчанін Сяргей Сямёнаў быў затрыманы ў Мінску 30 красавіка і дастаўлены ў РУУС Ленінскага раёну, адтуль ў сьпецпрыёмнік-разьмеркавальнік. 2 траўня Сяргею Сямёнаву мусіць быць прад’яўлена абвінавачаньне.