Барысаў: Ні адзін з прыхільнікаў Салаша не патрапіў ва ўчастковыя камісіі
https://spring96.org/be/news/23729
2008
2008-08-14T22:56:32+0300
2008-08-14T22:56:32+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Па словах Сяргея Салаша, сябра Партыі БНФ, які збіраецца балатавацца па Барысаўскай сельскай выбарчай акрузе №63, адзінаццаць яго прыхільнікаў спрабавалі патрапіць ва ўчастковыя камісіі гэтай акругі.
Усе яны сабралі неабходную для вылучэння ў склад камісій колькасць подпісаў, якія былі перададзеныя ў Барысаўскі райвыканкам. Аднак усе адзінаццаць кандыдатур былі адхіленыя на паседжанні райвыканкама, і ніхто з прыхільнікаў Салаша не патрапіў у склад участковых камісій.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"