Гомель: ніводнага прадстаўніка дэмсілаў не ўключылі ў склад участковых камісій
https://spring96.org/be/news/23725
2008
2008-08-14T22:53:02+0300
2008-08-14T22:53:02+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
З 83 прэтэндэнтаў дэмсілаў у члены ўчастковых выбарчых камісій улады Гомеля ні аднаго не ўключылі. На ўсіх 222 участках будуць працаваць вылучэнцы працоўных калектываў, грамадскіх аб'яднанняў і грамадзян.
Паседжанні раённых адміністрацый Гомеля адбыліся 13 жніўня. Інфармацыя, калі і ў якім менавіта месцы пройдуць гэтыя мерапрыемствы, была "зачыненая" нават для членаў акруговых камісій. Так, Прынесліка Міхаіла, члена 35-й акруговай камісіі, які вылучаўся ад АГП, не паставілі ў вядомасць пра дату і час будучага паседжання. На 15.00 14 жніўня ён яшчэ не атрымаў звесткі аб зацверджаным складзе ўчастковых камісій па гэтай акрузе. Сакратары і адказныя асобы адсутнічаюць.7 з больш чым 200 заяўленых вылучэнцаў ад АДС былі ўключаныя ў склад участковых камісій Гомельскай вобласці - у Рэчыцы, Рагачове і Лельчыцах. Усяго па вобласці АДС вылучаў 214 сваіх прадстаўнікоў.
- Улады вельмі не зацікаўленыя ў людзях, якія маюць досвед працы на ўчастках і ведаюць усе тэхналагічныя тонкасці фальсіфікацый, - гаворыць Васіль Палякаў, член кардынацыйнай рады АДС па Гомельскай вобласці. - А большасць з прадстаўленых намі кандыдатаў маюць досвед працы ў камісіях, ведаюць выбарчае заканадаўства, прафесіяналы ў гэтым пытанні.Нагадаем, што Гомельскія АДС прынялі рэзалюцыю не ўдзельнічаць у выбарах, калі ва ўчастковыя камісіі не будуць уключаныя ўсе прадстаўнікі дэмсіл і не будуць зарэгістраваныя кандыдатамі ўсе вылучэнцы АДС.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"