Менск: Ціск на вылучэнцаў ва ўчастковыя камісіі ўзмацняецца
https://spring96.org/be/news/23619
2008
2008-08-11T23:29:00+0300
2008-08-11T23:29:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Перад адным са студэнтаў кіраўніцтвам ВНУ выбар быў пастаўлены літаральна так: ці камісія – ці навучанне.
Супрацоўнік шарыкападшыпнікавага заводу за вылучэнне сваёй кандыдатуры ў камісію быў пазбаўлены прэміі (350 тыс.), пры гэтым кіраўніцтва заводу таксама адкрыта заявіла пра сапраўдную матывацыю гэтага пазбаўлення. Больш за тое, супрацоўнік быў накіраваны збіраць подпісы за праўладнага прэтэндэнта ў кандыдаты, у ініцыятыўную групу якога рабочых (у тым ліку і яго) запісвалі без асаблівага жадання і ўзгаднення.
Юры Карэтнікаў накіраваў скаргу ў акруговую камісію, дзе выклаў факты ціску на сябраў сваёй ініцыятыўнай групы і вылучэнцаў ва ўчастковыя камісіі па сваёй акрузе.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"