Вілейка: Першая заява аб вылучэнні ў кандыдаты
https://spring96.org/be/news/23603
2008
2008-08-12T22:38:22+0300
2008-08-12T22:38:22+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Першую заяву аб вылучэнні ў кандыдаты ў Вілейскую акруговую камісію падаў Ігар Азоравіч Спільнічэнка – галоўны ўрач Вілейскай цэнтральнай раённай бальніцы, загадчык Вілейскага тэрытарыяльнага медыцынскага аб’яднання. Яго ініцыятыўная група здала ў камісію каля 1800 подпісаў. І. Спільнічэнка здаў у камісію таксама і пратакол паседжання канферэнцыі працоўнага калектыва, які яго вылучае ў кандыдаты (ДУ "Вілейскае ТМА"-- тэрытарыяльнае медыцынскае аб’яднанне). Прэтэндэнт у кандыдаты прадставіў заяву ў камісію, што калі яго абяруць дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, ён адмаўляецца ад дэпутатства ў Менскім абласным Савеце дэпутатаў. “Праваабаронцы за свабодныя выбары”