Сусветныя журналісцкія арганізацыі занепакоеныя ходам расследавання забойства В.Чаркасавай
Сусветная асацыяцыя газет (WAN) і Міжнародная асацыяцыя свабоды слова (IFEX) выступілі з заявамі, у якіх выказалі занепакоенасць ходам расследавання забойства журналісткі незалежнай газеты "Салідарнасць " Веранікі Чаркасавай.
Сусветная арганізацыя газет звярнулася з лістом да А.Лукашэнкі, у якім просіць "спыніць пераслед сям'і" В.Чаркасавай і прасачыць, каб "вынікі незалежных расследаванняў былі прынятыя да ўвагі, а афіцыйнае следства было праведзенае бесстаронна". Зварот Сусветнай арганізацыі газет падтрымала Міжнародная асацыяцыя свабоды слова. Памянёныя арганізацыі прыгадваюць, што следства не знайшло ніякіх фактаў, якія сведчаць пра сувязь між забойствам журналісткі з яе прафесійнай дзейнасцю і адмаўляе абвінавачанне ў выкарыстанні недапушчальных ці незаконных метадаў расследавання. У заяве WAN прыведзеныя выказванні сваякоў В.Чаркасавай, паводле якіх следства не разглядае ніякіх іншых версій забойства, акрамя як бытавую. (БАЖ)