Барысаў: Скаргі на датэрміновую агітацыю ў выканкамаўскай газеце
https://spring96.org/be/news/23496
2008
2008-08-10T00:25:00+0300
2008-08-10T00:25:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктар Гарбачоў накіраваў скаргі на адрас Міністэрства інфармацыі, Цэнтральнай выбарчай камісіі і акруговай камісіі №62, у якіх звярнуў увагу на неправамернасць дзеянняў рэдакцыі барысаўскай газеты «Единство», заснавальнікам якой з’яўляеццаа Барысаўскі райвыканкам.У гэтай газеце апублікавана ўжо некалькі матэрыялаў, у якіх утрымліваюцца заклікі галасаваць за дзеючага дэпутата Палаты прадстаўнікоў Віктара Гумінскага. Публікацыя падобных матэрыялаў, па меркаванні Віктара Гарбачова, з’яўляецца датэрміновай агітацыяй і парушае дзеючае заканадаўства.“Праваабаронцы за свабодныя выбары”