viasna on patreon

Правядзенне фэсту – ужо поспех?

2008 2008-08-07T17:56:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Другі фэст сярэдневяковай музыцы ў Мсціслаўле не давядзецца правесці у раней заяўленным фармаце. Ініцыятары гэтай маштабнай культурнай акцыі не знайшлі паразумення з мясцовымі ўладамі. Літэральна за 10 дзён да адкрыцця.

 

Урачыстае адкрыццё фестывалю сярэднявечнай культуры «Мсціслаўскі фэст-2008» запланаванае на 15 жніўня 2008 года. Аднак за 10 дзён да ўрачыстасцяў на сайце фэсту www.mscislaw.org.pl была размешчаная заява: “Арганізатары мінулага года не дапушчаны да яго падрыхтоўкі. Роля фэсту зведзеная да ўзроўню гарадскога свята”.

 

Аўтары заявы – прадстаўнікі Фарнага касцёлу Юлія Галіноўская і ксёндз Караль Тамэцкі, таксама зазначылі, што ў гэтай сытуацыі яны ня могуць гарантаваць удзельнікам і гасьцям належнага ўзроўню фэсту.

 

Штучныя перашкоды

 

Як высветлілася, сама Юлія Галіноўская стала жыве ў Менску дый з’яўляецца актыўным сябрам Агенцтва гуманітарных тэхналогіяў, заснаванага вядомым палітолагам Уладзімерам Мацкевічам. Па словах магілёўскага каардынатара гэтай структуры Уладзімера Цурпанава, менавіта апошняя акалічнасць хутчэй за ўсё справакавала выключэнне былых арганізатараў са складу аргкамітэта:

 

“Агенцтва гуманітарных тэхналогіяў Цэнтра сацыяльных інавацыяў (АГТ/ЦСІ) ёсць той структурай, якая займаецца дзейнасцю па разбудове ў Беларусі супольнасцяў. Першы фэст адбыўся менавіта таму, што арганізатарамі яго насамрэч былі мы, з памочнікамі са Мсціслава. Бо ўлада толькі назірала, і галоўная яе дапамога была ў тым, каб яна не замінала. Але гэтым годам, напэўна там пабачылі, што фэст можа адбывацца і без іх удзелу і дазволу. Гэта, паводле інстынкту самазахавання, для ўлады выявілася самым небяспечным. Улада пачала ствараць штучныя перашкоды”.

 

Фэст памёр, так і не нарадзіўшыся?

 

Супрацоўнікі Мсціслаўскага гарвыканкаму ад каментароў на гэтую тэму ўхіліліся, спаслаўшыся на тое, што зараз адбываецца працэс узгаднення праграмы фэсту ў Магілёўскім аблвыканкаме. Па задумцы, свята мусіла мець мультыкультурную накіраванасць – ахоплівае перыяд як ранняга, так і позняга Сярэднявечча. Акрамя цэнтральнай рыцарскай часткі, фестываль уключае ў сябе іншыя элементы рэканструкцыі сярэднявечнай культуры: музыку палацаў і замкаў, грыгарыянскія харалы, старадаўнія танцы.

 

Аднак, удзельнік мінулагодняга фэсту, лідар дударскага гурта “Лэндэрс” Віталь Чавусаў ставіцца да імпрэзы скептычна: “В этом году, я думаю, фестиваль провалится. Судя по тому, что райисполком занялся организацией фестиваля, повторится та же ситуация, как в Могилёве с “Магутным Божа” – когда управление культуры взяло инициативу в свои рук, фестиваль начал умирать. На днях мне звонили из мстиславского горисполкома, хотели нас пригласить, но так и не смогли, потому что не знали даже, на каких условиях они могут нас пригласить. Там никто ничего не знает. Ещё не родившись, фестиваль в Мстиславле, думаю,в зародыше умер”.

 

Правядзенне фэсту – ужо поспех

 

Мінулагодні Мсціслаўскі фэст праходзіў пры падтрымцы касцёлу. Мясцовы ксёндз Караль Тамэцкі таксама ўстрымліваецца ад камэнтароў адносна арганізацыі сёлетняга фэстывалю. Ён толькі зазначае, што для яго галоўнае, каб фэстываль адбыўся ў прынцыпе. Таго ж меркавання прытрымліваецца лідар Мсціслаўскага зямляцтва ў Менску Мікалай Талпыга.

 

У праграме сёлетняга фэстывалю ўпершыню меўся адбыцца з'езд Мсьціслаўскага зямляцтва – гэтай падзеі прысвячаліся канферэнцыя і конкурс «Архіў асабістай памяці». Паводле прадстаўніка АГТ/ЦСІ, у дадзеных умовах ужо само правядзенне канферэнцыі можна лічыць поспехам:

 

“Менавіта пасля мінулагодняга фэсту выявілася такая цікавая рэч, як зямляцтва – адзінае аб’яднанне на Беларусі. Што тычыцца канферэнцыі, то я згодны са спадаром Талпыгай, гэтую канферэнцыю яны мусяць зладзіць. І сам факт яе правядзення ўжо будзе поспехам ”.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства