Гародня: За прадстаўнікоў улады подпісы збіраюць без пашпартных дадзеных
https://spring96.org/be/news/23395
2008
2008-08-07T16:45:40+0300
2008-08-07T16:45:40+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зборшчык подпісаў за апазіцыйнага кандыдата Яраслава Раманчука, які зарэгістраваў сваю ініцыятыўную групу на Гарадзенскай паўночнай акрузе № 51, Алег Калінкоў заўважыў групу маладых людзей, якія збіралі подпісы на вуліцы ў грамадзянаў без пашпартоў і не запісвалі пашпартныя дадзеныя.
Збіраючы подпісы, ён пачаў апытваць людзей, і высветліў, што гэта не адзінкавы выпадак. Як паведамілі жыхары акругі, да іх таксама звярталіся прадстаўнікі БРСМ, каб тыя паставілі подпісы, нават калі выбаршчыкі не мелі пашпартоў. Дастаткова было толькі паведаміць імя і прозвішча.
Незалежныя назіральнікі, якія аналізуюць ход выбарчай кампаніі, лічаць, што нумары пашпартоў БРСМаўцам выдадуць у пашпартным стале.
“Правабаронцы за свабодныя выбары”