viasna on patreon

Па адбіткі пальцаў КДБ выяжджае дадому

2008 2008-08-06T14:37:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

На Гарадзеншчыне КДБ працягвае допыты актывістаў.

Ва Ўладзімера Круцікава зь Ліды зьнялі адбіткі пальцаў. У Забалаці, што ў Воранаўскім раёне, дапыталі Віталя Куплевіча і таксама зьнялі ў яго адбіткі.

Уладзімер Круцікаў — сябра БНФ “Адраджэньне”, уваходзіць у ініцыятыўную групу Станіслава Судніка й зараз займаецца зборам подпісаў.

Віталь Куплевіч не належыць ні да якай партыі. Да яго на вёску з Воранава прыехаў экспэрт, каб узяць адбіткі пальцаў: маўляў, вам далёка езьдзіць да райцэнтра.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства