viasna on patreon

Карчму зьнясуць, а рамесьнікаў выкінуць на вуліцу

2008 2008-08-07T14:02:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Гэта так званая карчма – унікальны помнік драўлянага дойлідства ХIХ стагоддзя. Такіх старажытных аб’ектаў, дзе падсілкоўваліся і выпівалі нашы продкі, у Беларусі па пальцах пералічыць.

Размешчана карчма на вуліцы Пралетарскай. Тут сяліўся да гэтай пары Дом рамёстваў. У ліпені мастакам і рамеснікам прапанавана пакінуць памяшканне. Мясцовым краязнаўцам стала вядома, што карчму збіраюцца вось-вось знесці.

У абарону унікальнага помніка дойлідства краязнаўцамі сабрана звыш 50 подпісаў аршанцаў, пісьмы і адпаведныя дакументы разасланы ў розныя інстанцыі. Яны напамінаюць уладам, што яшчэ ў 1991-92 гадах у гарадскі аддзел культуры паступілі дакументы аб унікальнасці будынка, Быў і праект яго рэстаўрацыі за подпісам доктара гістарычных навук, дырэктара Інстытута этнаграфіі і фальклору НАН Аляксандра Лакоткі. Але нейкім чынам тыя дакументы зніклі, ці чыноўнікі ад культуры не могуць іх знайсці. Ці не хочуць?

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства