viasna on patreon

Студэнта, які раздаваў улёткі пра Карпенку, аштрафавалі на 2000 даляраў

2005 2005-04-15T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд Кастрычніцкага раёну Менску пакараў штрафам 150 базавых велічыняў (гэта каля 2000 даляраў ЗША) сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі студэнта Аляксандра Бяспалага за распаўсюд інфармацыйных улётак пра Генадзя Карпенку.

Судзьдзя Кастрычніцкага суду Натальля Пратасавіцкая вынесла пастанову аб тым, што Аляксандар Бяспалы парушыў закон аб масавых мерапрыемствах. Аляксандар распаўсюджваў улёткі, у якіх была інфармацыя аб тым, што 7 красавіка людзі прыйдуць на Кастрычніцкую плошчу, каб ушанаваць памяць Генадзя Карпенкі. Згодна з Адміністрацыйным кодэксам, гэта ёсьць заклікам удзельнічаць у несанкцыянаванай уладамі акцыі. Судзьдзя пакарала Аляксандра як арганізатара мерапрыемства.

Аляксандар Бяспалы — студэнт чацьвертага курсу ўнівэрсытэту. Ён паведаміў Радыё Свабода, што на штраф 2000 даляраў у яго, натуральна, няма грошай. Яго бацькі таксама ня могуць назьбіраць такой сумы, бо маюць яшчэ дачку, таксама студэнтку. Аляксандар лічыць, што ўлады наўмысна караюць моладзь вялікімі штрафамі, каб прадухіліць іх удзел у вулічных выступленьнях.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства