Акруговая камісія №21 не ведае пра колькасць і межы выбарчых участкаў
https://spring96.org/be/news/23240
2008
2008-08-04T14:23:34+0300
2008-08-04T14:23:34+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У 21- ую выбарчую акругу ўваходзяць тры сельскіх раёны: Віцебскі, Гарадоцкі, Шумілінскі і частка г. Віцебска: г.п. Руба (Чыгуначны раён).
Адзінага зацверджанага спісу выбарчых участкаў у 21-ай акрузе няма. Па стане на 19 гадзінаў 1 жніўня ў камісіі былі толькі ў наяўнасці газетныя публікацыі па Віцебскім, Шумілінскім, Чыгуначным раёнах.
Тэрмін стварэння ўчасткаў – не пазней за 26 ліпеня. Прайшоў тыдзень, а акруговая камісія №21 не ведае пра колькасць і межы ўчасткаў у Гарадоцкім раёне.
Газетныя публікацыі не з’яўляюцца афіцыйным дакументам. Акруговыя камісіі абавязаныя кіравацца заверанымі Пастановамі, афіцыйна накіраванымі ў акруговыя камісіі органамі, якія ўтварылі ўчасткі.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”