Наваградак: супрацоўнікі КДБ атрымалі загад “адкатаць” адбіткі пальцаў партыйцаў
https://spring96.org/be/news/23236
2008
2008-08-04T14:19:02+0300
2008-08-04T14:19:02+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
1 жніўня дахаты да наваградскага актывіста Артура Майсяевіча, які з’яўляецца сябрам ініцыятыўнай групы Юрыя Істоміна па Наваградскай выбарчай акрузе №57, а таксама кіраўніком Наваградскай суполкі АГП завіталі супрацоўнікі КДБ.
Яны задалі актывісту толькі адно пытанне: ці сапраўды той належыць да апазіцыйнай партыі АГП. Пасля таго, як атрымалі станоўчы адказ, яны заявілі, што мусяць узяць у зборшчыка подпісаў адбіткі пальцаў. Дзеля чаго трэба “адкатаць” адбіткі пальцаў, супрацоўнікі спецслужбаў не растлумачылі. Яны не звязвалі свае дзеянні з выбухам у Мінску -- проста сказалі, што такі атрымалі загад ад кіраўніцтва.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”