viasna on patreon

Палітвязень Аляксандр Васільеў будзе знаходзіцца ў рэспубліканскай бальніцы для зьняволеных месяц.

2005 2005-04-07T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паводле адваката Аляксандара Бірылава, у бальніцы ў Мінскуі вязень пройдзе агульнае абсьледаваньне. Адміністрацыя папраўчай калёніі павінна была згадзіцца з гэтым, бо Аляксандар Васільеў наракаў, што з увагі на стан здароўя ён ня можа выконваць тых працаў, якія яго прымушаюць рабіць. Аляксандар Бірылаў гаворыць, што ў турэмным шпіталі вязень можа прабыць прыблізна месяц. Адвакат мяркуе сустрэцца з Аляксандрам Васільевым на наступным тыдні, калі атрымае на гэта дазвол.

7 верасьня 2004 году Аляксандар Васільеў быў асуджаны да двух гадоў зьняволеньня за публічную абразу Аляксандра Лукашэнкі, злучанай з абвінавачаньнем яго ў цяжкім злачынстве (артыкул 368, частка ІІ Крымінальна-працэсуальнага кодэксу) . Ён таксама быў прызнаны вінаватым у арганізацыі “групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак” (артыкул 342 Крымінальна-працэсуальнага кодэксу), а калі больш дакладна — у арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу гарадзенскіх прадпрымальнікаў, які адбыўся 1 траўня 2004 году.

Адначасова з Васільевым за публічную абразу Лукашэнкі на два гады пасадзілі кіраўніка Нацыянальнага страйкаму прадпрымальнікаў Валерыя Леванеўскага. Рашэньне па іхнай крымінальнай справе прыняў Ленінскі раённы суд Горадні, нагадвае “Радыё Свабода”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства