Бабруйск: Супрацоўнікам праваахоўчых органаў далі загад не падпісвацца за незалежных кандыдатаў
https://spring96.org/be/news/23040
2008
2008-07-28T15:39:39+0300
2008-07-28T15:39:39+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Жонка баруйскага міліцыянера паведаміла бабруйскім праваабаронцам, што яе мужу і яго супрацоўнікам начальства забараніла ставіць подпісы за незалежных кандыдатаў. Трэба адзначыць, што жанчына пажадала застацца невядомай, бо баіцца стварыць мужу і сабе праблемы. Але сам гэты факт ужо можа засьведчыць, што выбары ў Бабруйску могуць адбыцца з дапамогай метадаў, якія супярэчаць існуючаму заканадаўству.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”