viasna on patreon

Смаргонь: Брудныя тэхналогіі ціску на дэмакратычнага прэтэндэнта ў кандыдаты

2008 2008-07-28T15:29:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vesztardterrordveri240708-310.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ціск на прэтэндэнта ў кандыдаты Ірыну Вештард не толькі не сьціхае, але набірае моц. Спн. Ірына зарэгістравала сваю ініцыятыўную групу ў Смаргонскай акруговай камісіі № 59 у панядзелак, 21 ліпеня. І адразу ж пачаліся акты запалохваньня. Спачатку невядомыя расфарбавалі ёй уваходныя дзьверы, затым сапсавалі замок, разьбілі камнем вакно.

Новы віток ціску пачаўся 25 ліпеня адразу двумя здарэньнямі. Увесь дзень мабільны тэлефон спадарыні Ірыны быў "атакаваны" тэлефанаваньнямі ад мужчын. Усе яны знайшлі яе нумар на інтэрнэт-старонцы ў раздзеле “інтым”.

 

Таксама 25 ліпеня па ўсім горадзе былі распаўсюджаны невялічкія ўлёткі з тэкстам на расейскай мове нібыта ад імя самой І. Вештард. У іх паведамлялася, што яна зьбіраецца вылучаць сваю кандыдатуру ў дэпутаты, і просіць аказаць дапамогу ў памеры 5.000 беларускіх рублёў. Побач былі пададзены яе кантактныя дадзеныя - адрас і нумар тэлефону.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства